Датэрміновае галасаванне ставіць новыя рэкорды – 22,47% за тры дні
https://spring96.org/be/news/98795
2020
2020-08-07T09:37:23+0300
2020-08-07T09:37:23+0300
2020-08-07T09:52:30+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-2020.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі паспелі прагаласаваць ажно 22,47% выбаршчыкаў. Такую лічбу падае сайт Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.
Болей за ўсіх прагаласавалі на Гомельшчыне – 30,22 %, Меней за ўсіх у горадзе Мінску - 18,89%.
Працэнт яўкі на выбарчыя ўчасткі мяняецца па нарастаючай. Калі ў першы дзень галасавання яўка склала 4,98%, то 5 жніўня ў сераду ўжо 7,77%.
Па абласцях гэта выглядае наступным чынам:
- Брэсцкая вобласць – 20,45%;
- Віцебская вобласць – 21,18%;
- Гомельская вобласць – 30,22%;
- Гродзенская вобласць – 20,05%;
- Мінская вобласць – 20,84%;
- Магілёўская вобласць – 26,14%;
- Горад Мінск – 18,89%.
Назіральнікі: Завышаюць яўку нават пры празрыстай скрыні