viasna on patreon

Затрыманая асабістая памочніца Бабарыка ў Белгазпрамбанку і сябра ягонай ІГ Алена Карагачава

2020 2020-07-02T11:40:27+0300 2020-07-02T11:40:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karagacheva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Карагачава. Фота  Facebook / Елена Карагачева

Алена Карагачава. Фота Facebook / Елена Карагачева

Алена Карагачава, сябра ініцыятыўнай групы і асабісты памочнік Віктара Бабарыка, якая працавала з ім у Белгазпрамбанку больш за 20 гадоў, у сераду ўвечары затрыманая ДФР, піша TUT.BY са спасылкай на штаб Бабарыкі.

Жанчына дастаўленая ў СІЗА КДБ. Пры першай магчымасці адвакаты прыступяць да абароны, заяўляюць у штабе.

Нагадаем, затрыманні ў Белгазпрамбанку пачаліся 11 чэрвеня. З тых часоў у СІЗА КДБ знаходзяцца больш за 20 чалавек па гэтай справе. Гэта былыя і цяперашнія топ-менеджары Белгазпрамбанка, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур, якія цесна супрацоўнічалі з банкам. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад выплаты падаткаў, махлярстве, дачы і атрыманні хабараў.

18 чэрвеня былі затрыманыя Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард Бабарыка, які таксама кіраваў перадвыбарным штабам Віктара. Абодва знаходзяцца ў СІЗА КДБ, ім прад'яўленыя абвінавачванні.

Віктар і Эдуард Бабарыкі, а таксама затрыманыя сябры ягонай ініцыятыўнай групы Святлана Купрэева і Уладзімір Дудараў прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства