viasna on patreon

Прэзентацыя сумеснага даклада “Маніторынг права на свабоду мірных сходаў за 2019 год”

2020 2020-06-30T14:15:50+0300 2020-06-30T14:58:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mirny_shod_manitor_be.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Анлайн-прэзентацыя даклада “Маніторынг права на свабоду мірных сходаў у Беларусі за 2019 год” адбудзецца 2 ліпеня ў 12:00.

Свабода мірных сходаў – як адно з найважнейшых правоў чалавека, падлягае ахове і забеспячэнню з боку дзяржавы. У студзені 2019 года ўступілі ў сілу змены ў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, які рэгулюе і свабоду сходаў. Нягледзячы на абяцанні лібералізацыі з боку ўладаў, сітуацыя са свабодай сходаў у Беларусі у 2019 годзе пагоршылася. Некаторыя традыцыйныя пратэстныя акцыі прайшлі ў змененым фармаце або наогул былі адмененыя.

Даклад быў сумесна падрыхтаваны Еўрапейскім цэнтрам некамерцыйнага права ECNL, Праваабарончым цэнтрам “Вясна”, РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і праваабарончай арганізацыяй Human Constanta.

Падчас мерапрыемства ўсе зацікаўленыя тэмай мірных сходаў змогуць даведацца:

  • Чаму правабаронцы робяць маніторынг мірных сходаў у Беларусі?
  • Якія тэндэнцыі былі заўважаныя за 2019 год?
  • Колькі сходаў адбылося ў 2019 годзе і як пераследваліся ўдзельнікі акцый?
  • Што адбывалася з рэалізацыяй свабоды сходаў у выбарчы перыяд?

Прэзентацыю правядуць Наталля Сацункевіч (ПЦ “Вясна”), Дзмітрый Чарных (Беларускі Хельсінкскі Камітэт) і Наста Лойка (Human Constanta).

Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць пытанні аўтарам і аўтаркам дакладу.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.

Прэзентацыя пройдзе ў ZOOM 2 ліпеня з 12.00 да 13.00.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства