viasna on patreon

Юрась Губарэвіч не змог пераканаць Мінгарсуд у сваёй невінаватасці – пастанова аб арышце пакінутая ў сіле

2020 2020-06-29T15:59:31+0300 2020-06-29T16:02:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gubarevic_sud_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Губарэвіч у судзе.

Юрась Губарэвіч у судзе.

Старшыня "Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч абскардзіў 29 чэрвеня пастанову суда Першамайскага раёна Мінска, згодна з якой ён быў прыцягнуты да адказнасці ў выглядзе арышту на 15 сутак. Вынік разгляду  прадказальны – скарга палітыка не задаволеная, а пастанова суду пакінутая ў сіле.

30 траўня каля Камароўскага рынку адбываўся пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты. На многіх грамадзян, якія прыйшлі аддаць свае подпісы за вылучэнцаў, былі ў той дзень складзеныя пратаколы правапарушэння.

Згодна з пратаколам, Губарэвіч выкрыкваў лозунгі "Стоп таракан!", "Свабоду Ціханоўскаму!" і іншыя і прымаў удзел у мітынгу, не звязаным з выбарчай кампаніяй.

Суддзя суду Першамайскага раёна Мінска Анастасія Ляйкоўская 19 чэрвеня пастанавіла, што Губарэвіч парушыў артыкул 23.34 КаАП і прыняла рашэнне пакараць яго адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Аднак у той дзень Губарэвіча не затрымалі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства