Сёння “Гроднааблсаюздрук”, нягледзячы на заключаную дамову, адмовіўся ўзяць на рэалізацыю першы ў бягучым годзе нумар газеты “День”
https://spring96.org/be/news/978
2004
2004-01-30T10:00:00+0200
2004-01-30T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прыблізна а 6.50 супрацоўнікі рэдакцыі даставілі газету ў аддзел экспедыцыі Гандлёвага Рэспубліканскага Унітарнага Падпрыемства “Гроднааблсаюздрук”. Аднак кіраўнічка аддзела экспедыцыі Яніна Дзікевіч адмовілася прыняць наклад газеты. У сваёй адмове яна спаслалася на загад намесніцы начальніка ГРУП “Гроднааблсаюздрук” Галіны Макарэвіч. Усе спробы галоўнага рэдактара “Дня” Міколы Маркевіча знайсці яе скончыліся безвынікова.
Дамова на распаўсюджванне і экспедыяванне рознічных накладаў ТДА “Дзеньпрэс” з ГРУП “Гроднааблсаюздрук” была заключана 22 студзеня бягучага году. Паводле дамовы, апошняе брала на сябе абавязак узяць на распаўсюджванне ў Гродна і вобласці 450 асобнікаў газеты “День”.
Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”