29 студзеня ў Барысаве затрыманыя тры актывісты моладзевага руху “ЗУБР”.
https://spring96.org/be/news/977
2004
2004-01-30T10:00:00+0200
2004-01-30T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
29 студзеня каля пяці гадзінаў вечару маладыя людзі раздавалі жыхарам Барысаву інфармацыйны бюлетэнь Праваабарончага цэнтру “Вясна” “Права на волю” на цэнтральнай плошчы гораду. Як паведаміў прэс-цэнтр руху “ЗУБР”, калі ў маладых людзей заставалася літаральна некалькі дзясяткаў газет, яны былі затрыманыя групай людзей у цывільным на чале з намесьнікам начальніка барысаўскай міліцыі Уладзімірам Падабедам. Затрыманыя Аляксандр Казакоў, Аляксандр Пералыгін і Павел Паддубны былі дастаўленыя ў ГУУС г. Барысаву. Там на іх былі складзеныя пратаколы за парушэньне арт. 172 КаАП РБ, а праз дзьве гадзіны маладыя людзі былі адпушчаныя.