Аксана Новікава атрымала штраф 3 500 000 за правядзеньне несанкцыянаванага пікету.
https://spring96.org/be/news/976
2004
2004-01-29T10:00:00+0200
2004-01-29T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведміла Радыё Свабода, Аксана Новікава адмовілася адказваць на пытаньні судзьдзі. Яна патлумачыла, што гэта, на яе думку, ўсё роўна не паўплывае на прысуд, бо яе і так аштрафуюць за правядзеньне пікету. Нагадаем, Аксана напярэдадні Новага году перад будынкам Фрунзенскага суду Менску стала з плякатам: “Нам патрэбны суд прысяжных”. Яе затрымалі і склалі пратакол за правядзеньне не дазволенага ўладамі пікету. Суд пакараў Аксану штрафам на 200 мінімальных заробкаў (гэта каля 1 600 даляраў).