viasna on patreon

Актывістка МХД Ева Сапрыгіна не выходзіць на сувязь. Магчыма, яе затрымалі

2020 2020-06-15T11:00:13+0300 2020-06-15T11:01:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saprygina_kamarouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ева Сапрыгіна на пікеце ля Камароўскага рынку. Фота "Народнай грамады"

Ева Сапрыгіна на пікеце ля Камароўскага рынку. Фота "Народнай грамады"

14 чэрвеня перастала выходзіць на сувязь актывістка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Ева Сапрыгіна.

Па інфармацыі сайта  "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” раней яе расшуквалі супрацоўнікі міліцыі пасля пікету 7 чэрвеня каля Камароўскага рынку ў Менску.

Нягледзячы на гэта, актывістка 14 чэрвеня зноў прыйшла на легальны пікет у падтрымку сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай.

Пасля пікету яна вярнулася дадому. Каля 16:00 Сапрыгіна паведаміла, што “каля дому стаяць”. Пасля сувязь з ёй знікла.

У міліцыі адказу пра яе месцазнаходжанне не далі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства