Валерыя Рабцава змясцілі ў ІЧУ да суда, дома застаўся непаўналетны сын з інваліднасцю
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", яшчэ ў абед пятніцы - 5 чэрвеня - быў затрыманы абаронца Курапат Валеры Рабцаў. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянавам мерапрыемстве.
Да суда мужчыну змясцілі ў ІЧУ. Пры гэтым у Валерыя Рабцава на ўтрыманні ёсць непаўнагадовае дзіцё з інваліднасцю. Зараз за ім даглядае брат Валерыя.
Праваабаронца Аляксей Лойка накіраваў заяву ў ГУУБ МУС аб тым, што ў дачыненні да Валерыя Рабцава і яго непаўналетняга сына Дзмітрыя , які мае інваліднасць, здзяйсняюцца супрацьпраўныя дзеянні.
"Частка 2 артыкула 6.7 КаАП забараняе ўжываць арышт да адзінокіх бацькоў (Валерый адзін выхоўвае дзіця), якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей або дзяцей з інваліднасцю. Кожны раз пры затрыманні Валерый інфармуе ахоўнікаў парадку аб тым, што ён адзін ажыццяўляе дагляд дзіцяці і яго затрыманне, як правіла, не доўжыцца больш за тры гадзіны", - падкрэсліў праваабаронца.
Твар сталічнай міліцыі: бацькоў кінулі за краты, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця