viasna on patreon

Суды над маладафронтаўцамі перанеслі з-за каранавіруса Дапоўнена

2020 2020-05-07T10:19:09+0300 2020-05-07T14:14:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malady_front.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 7 траўня мусіў распачацца суд над маладафронтаўцамі Дзянісам і Максімам Урбановічамі, Віталём Трыгубавым паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне арганізацыі ці правядзення масавых арганізацый) за пікет 25 сакавіка.

malady_front.jpg
Фота з сацыяльных сетак

Такім пікетам міліцыянты з РУУС Маскоўскага раёна Мінска палічылі ўскладанне кветак 25 сакавіка да будынку, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, і фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены тады ж. Прычым Максіму Урбановічу ў віну ставіцца тое, што ён трымаў нават не сцяг, а шалік з гербам “Пагоня” і надпісам “Беларусь жыве вечна”. 

Дапоўнена. Як паведаміў "Вясне" актывіст "Маладога Фронта" Віталь Трыгубаў, суды над трыма актывістамі суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Матыль перанесла на 15 траўня на 12:00. Прычына – пандэмія каранавіруса.

Нагадаем, гэта не першы выпадак, калі ўскладанне кветак расцэньваецца як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У кастрычніку мінулага года тых жа маладафронтаўцаў – Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава асудзілі на 40 базавых велічынь штрафу кожнаму за ўскладанне кветак да помніка Янкі Купалы. Пратакол тады таксама быў складзены на падставе фота, зробленага актывістамі каля помніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства