viasna on patreon

Суд па справе Аскарава перанеслі з-за каронавіруса

2020 2020-04-01T11:19:07+0300 2020-04-01T11:19:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/askarau_azimzhon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжан Аскараў, кыргызскі праваабаронца ўзьбекскага паходжаньня, асуджаны на пажыццёвае зняволенне

Азімжан Аскараў, кыргызскі праваабаронца ўзьбекскага паходжаньня, асуджаны на пажыццёвае зняволенне

На 30 сакавіка было прызначанае папярэдняе пасяджэнне па разглядзе Міжраённым судом Бішкека адміністрацыйнага пазову зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да ўрада Кыргызскай Рэспублікі.

Аскараў просіць суд прызнаць бяздзейнасць уладаў Кыргызстана ў выкананні міжнародных абавязацельстваў

Раней, у лістападзе 2019 года Азімжана Аскараў прасіў праінфармаваць яго аб мерах, прынятых урадам па выкананні рашэння Камітэта ААН па правах чалавека па яго індывідуальным звароце.

Аднак суд паведаміў аб пераносе разгляду на 11 траўня з-за каронавіруса.

"Нас здзіўляе, што працэсы па справе Аскарава часта адкладаюцца без аб'ектыўных прычын. Калі пасяджэнні усё ж праходзяць, там не выконваюцца прынцыпы справядлівага правасуддзя", – гаворыцца ў прэс-рэлізе Праваабарончага руху "Бір Дуйно – Кыргызстан".

Прызначаны судовы працэс – апошняя магчымасць для Азімжана Аскарава дамагчыся апраўдання, так як абарона вычарпала ўсе магчымасці для абскарджання.

Праваабарончы рух "Бір Дуйно – Кыргызстан" заклікае ўлады Кыргызстана тэрмінова вызваліць Азімжана Аскарава па гуманных меркаваннях, прызнаўшы яго вязнем сумлення, ахвярай катаванняў і палітычным зняволеным.

"Мы чакаем палітычнай волі прэзідэнта Сааранбая Жээнбекава для прыняцця тэрміновых дзеянняў па справе Аскарава", – падкрэслівае "Бір Дуйно – Кыргызстан".

Шэраг праваабарончых арганізацый таксама выступіў са зваротам да прэзідэнта Кыргызстана, у якім заклікалі ўлады краіны як мага хутчэй вызваліць Азімжана Аскарава, а да таго часу прыняць меры па абароне яго здароўя і забеспячэнні яму доступу да сродкаў гігіены, скрынінгу і, пры неабходнасці, медыцынскай дапамогі.

"Спадару Аскараву 68 гадоў, і ён ужо шмат гадоў пакутуе рознымі прагрэсіўнымі засмучэннямі здароўя, уключаючы праблемы з сэрцам і лёгкімі, не атрымліваючы належнага і дастатковага лячэння. Ва ўмовах каронавіруснай пандэміі ён адносіцца да ліку людзей, якія знаходзяцца ў групе падвышанай рызыкі.

Мы хацелі б нагадаць, што ў 2016 г. Камітэт ААН па правах чалавека заклікаў Кыргызстан неадкладна вызваліць Азімжана Аскарава і адмяніць вынесены яму прысуд. Заклікаем ваш урад неадкладна выканаць гэтую рэкамендацыю", – гаворыцца ў звароце.

Пад ім падпісаліся Amnesty International, Civil Rights Defenders, Камітэт абароны журналістаў, Front Line Defenders, Хельсінкскі фонд за правы чалавека, Human Rights Watch, Міжнароднае партнёрства за правы чалавека, Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Сусветная Арганізацыя супраць катаванняў (OMCT), у межах праекта "абсерваторыя па абароне праваабаронцаў".

Нагадаем, Азімжан Аскараў – этнічны узбек і праваабаронца з поўдня Кыргызстана, які стаў вядомы сваімі расследаваннямі катаванняў з боку міліцыі. Цягам 15 гадоў ён узначальваў праваабарончую арганізацыю "Паветра".

Яго затрымалі 15 чэрвеня 2010 года падчас міжэтнічнага канфлікту на поўдні Кыргызстана і абвінавацілі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў", "распальванні міжнацыянальнай варожасці" і "саўдзеле ў забойстве". Суд прысудзіў Аскарава ў канцы 2010 года да пажыццёвага зняволення, але сам праваабаронца не прызнаў сваёй віны. Разам з ім былі асуджаныя яшчэ восем чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства