viasna on patreon

Аскараў просіць суд прызнаць бяздзейнасць уладаў Кыргызстана ў выкананні міжнародных абавязацельстваў

2020 2020-03-23T17:03:55+0300 2020-03-23T17:05:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/askarau-prysud_fergananews.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Азімжана Аскар на абвяшчэнні прысуду. Фота: fergananews.com

Азімжана Аскар на абвяшчэнні прысуду. Фота: fergananews.com

Міжраённы суд Бішкека 30 сакавіка разгледзіць у папярэднім паседжанні адміністрацыйны пазоў зняволенага праваабаронцы Азімжана Аскарава да Ураду Кыргызскай Рэспублікі. Пра гэта паведамляе Праваабарончы рух "Бір Дуйно-Кыргызстан".

Раней, у лістападзе 2019 года Азімжана Аскараў прасіў праінфармаваць яго аб мерах, прынятых урадам па выкананні рашэння Камітэта ААН па правах чалавека па яго індывідуальным звароце.

Яшчэ 31 сакавіка 2016 года Камітэт устанавіў, што праваабаронца быў падвергнуты адвольнаму арышту і ўтрыманню пад вартай, да яго былі ўжытыя катаванні, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасць абыходжанне, Азімжана Аскараў у парушэнне міжнародных дамоваў быў пазбаўлены права на эфектыўны сродак прававой абароны і свабоды.

Пунктам 10 Меркаванняў па справе Азімжана Аскарава Камітэт абавязаў дзяржаву-удзельніцу прыняць неабходныя меры па неадкладным вызваленні праваабаронцы, ануляванні судзімасці, у тым ліку поўнае пакрыццё шкоды.

Аднак урад Кыргызскай Рэспублікі да цяперашняга часу не прадаставіў адказ на заяву асуджанага праваабаронцы.

У абгрунтаванні пазову Азімжан Аскараў спаслаўся на частку 1 артыкула 10 Канстытуцыйнага Закона "Аб ўрадзе Кыргызскай Рэспублікі", якім вызначана, што ўрад забяспечвае выкананне міжнародных дагавораў, што ўступілі ва ўстаноўленым законам парадку ў сілу і ўдзельніцай якіх з'яўляецца Кыргызская Рэспубліка, ажыццяўляе меры па забеспячэнню законнасці, правоў і свабод грамадзянаў.

У прыватнасці, Кыргызстан, далучыўшыся да Канвенцыі "Супраць катаваньняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання", Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, артыкулу 1 Факультатыўнага пратакола да Пакта, абавязаўся прызнаваць кампетэнцыю Камітэта ААН па правах чалавека.

Азімжан Аскараў просіць суд прызнаць несапраўднымі дзеянні ўрада Кыргызскай Рэспублікі па забеспячэнню выканання Меркаванняў КПЧ па ягонай справе.

Гэтак жа ён просіць суд абавязаць улады забяспечыць выкананне міжнародных дагавораў, якія ўступілі ва ўстаноўленым законам парадку ў сілу і ўдзельніцай якіх з'яўляецца Кыргызская Рэспубліка.

Нагадаем, Азімжан Аскараў - этнічны узбек і праваабаронца з поўдня Кыргызстана, які стаў вядомы сваімі расследаваннямі катаванняў з боку міліцыі. На працягу 15 гадоў ён узначальваў праваабарончую арганізацыю "Паветра".

Яго затрымалі 15 чэрвеня 2010 года падчас міжэтнічнага канфлікту на поўдні Кыргызстана - праваабаронцу абвінавацілі ў "арганізацыі масавых беспарадкаў", "распальванні міжнацыянальнай варожасці" і "саўдзеле ў забойстве". Суд прысудзіў Аскарава ў канцы 2010 года да пажыццёвага зняволення, але сам праваабаронца не прызнаў сваёй віны. Разам з ім былі асуджаныя яшчэ восем чалавек.

Вярхоўны суд зноў разглядае справу праваабаронцы Азімжана Аскарава

25 лютага ў Вярхоўным судзе Кыргызстана пачаўся працэс па пераглядзе справы праваабаронцы Азімжана Аскарава, які асуджаны на пажыццёвае пазбаўленне волі і ўжо больш за дзесяць гадоў знаходзіцца ў зняволенні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства