viasna on patreon

Правы чалавека ў мастацкіх вобразах. Валанцёры "Вясны" аб'яўляюць конкурс "Арт Ізаляцыя"

2020 2020-03-28T12:27:00+0300 2020-03-28T09:09:34+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/artizoliacia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падчас масавай самаізаляцыі грамадзян Валанцёрская служба “Вясны” аб’яўляе конкурс творчых работ “Арт Ізаляцыя”.

Ні для каго не сакрэт, што ўсё больш людзей прытрымліваюцца запавета Бродскага і вырашаюць не здзяйсняць памылку і не выходзіць у гэты час са свайго жылля. І каб палепшыць іх (і ваша) штодзённае баўленне часу, аб'яўляецца #АртІзаляцыя!

“Арт Ізаляцыя” – гэта магчымасць для ўсіх жадаючых адлюстраваць рэчаіснасць у мастацкіх вобразах. Але не ўсё так проста! Тэмай конкурсу абраны правы чалавека ў Беларусі і ва ўсім свеце.

Малюнкі, вершы, фотаздымкі, калажы, вырабы, скульптуры, відэа – выкарыстоўваючы любы з гэтых відаў мастацтва, канкурсант можа распавесці аб хвалюючых або захапляючых праявах ці парушэннях правоў чалавека. Напрыклад, пра права на жыццё ці права на недатыкальнасць жылля (актуальна падчас каранціну).

Конкурс мастацкіх работ працягнецца з 26 сакавіка па 5 красавіка. Вынікі сваёй творчай працы можна альбо даслаць на пошту help@spring96.org, альбо загрузіць ў свае сацыяльныя сеткі з хэштэгам #АртІзаляцыя і адзнакай адной са старонак Валанцёрскай службы “Вясны”:

Затым адбудзецца віртуальная выстава конкурсных работ, а пасля заканчэння каранцінных захадаў прыстанкам для іх паспрабуе стаць адна з прастораў Мінска.

Таксама кожнага, хто прыме ўдзел у “Арт Ізаляцыі”, чакае прыемны падарунак, які валанцёры “Вясны” дашлюць канкурсантам па пошце.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства