viasna on patreon

Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бяспекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу

2020 2020-03-23T08:49:24+0300 2020-03-23T08:57:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-dw.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Левінаў. Фота DW

Павел Левінаў. Фота DW

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу. Сярод патрабаванняў – прыпыніць выкананне адміністрацыйных арыштаў, а таксама – вызваленне непаўналетніх і пажылых зняволеных, наогул тых, хто не пагражае грамадзкай бяспецы.

У звароце ў МУС Павал Левінаў піша, што «сістэма выканання пакаранняў РБ закрытая, але мае дастаткова наведнікаў», таму «лічыць, што каранавірус туды не прабярэцца, не даводзіцца». Між тым, асобы, якія ўтрымліваюцца зараз у месцах несвабоды, знаходзяцца ў групе рызыкі: маюць слабы імунітэт і ня маюць магчымасці самаізалявацца і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

Каб захаваць іх жыцці і здароўе праваабронца патрабуе увесці ў месцах пазбаўлення волі павышаныя меры бяспекі.

Што патрабуе Павел Левінаў?

  • Кожнаму супрацоўніку і наведнікам гэтых месцаў штодня рабіць тэрмамэтрыю, дадзеныя рэгістраваць у адмысловым дзённіку.
  • Выдаваць усім супрацоўнікам і наведнікам месцаў няволі (абаронцам, следчым і г.д.) медычныя маскі (рэспіратары).
  • Мець памяшканні для ізаляцыі асобаў з сімптомамі захворвання.
  • У выпадку выяўлення асобаў з сімптомамі каранавіруснай інфекцыі неадкладна ізаляваць іх і выклікаць лекараў з цывільнай больніцы.
  • Абмежаваць, па магчымасці, кантакты асобаў, якія знаходзяцца ў месцах несвабоды, са знешнім светам.
  • Прыпыніць перамяшчэнне зняволеных з аднаго месца несвабоды ў іншыя, а таксама – перамяшчэнне ўнутры гэтых месцаў.
  • Асобаў, якія прыбываюць у месцы зняволення, змяшчаць у карантын на тэрмін паўтары месяцы.
  • Прыпыніць выкананне адміністрацыйных пакаранняў у выглядзе арышту.
  • Узняць пытанне аб вызваленні асобаў, якія не нясуць грамадзкай небяспекі, а таксама непаўналетніх і асобаў, старэйшых за 60 гадоў, пераважна тых, хто знаходзіцца пад следствам.

Асуджаных пазбавілі спатканняў праз каранавірус

У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні “ў мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства