viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-02-18T12:39:41+0300 2020-02-23T13:55:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Хроніка: за улётку “Калгаснай дыктатуры – баста!” Наталлю Спірыдонаву і Алеся Круткіна асудзілі як за парушэнне масавага мерапрыемства (арт. 23.34). Ужо два гады берасцейцы змагаюцца супраць АКБ. 14 лютага у  ГЦ “Сталіца” прайшоў флэшмоб One Billion Rising, мэта якога – прыцягнуць увагу да праблемы хатняга гвалту, бо менавіта падчас святаў назіраецца яго ўсплеск.

Падзея: актывістаў анархічнага руху Мікіту Емельянава і Івана Комара асудзілі да 7 гадоў зняволення. Што кажуць іншыя актывісты пасля таго, як пачулі прысуд? (сярод суразмоўцаў — Мікалай Дзядок) 14 лютага Дзмітры Паліенка не змог патрапіць у Вярхоўны суд на сваё пасяджэнне, бо не прайшоў “дрэс код” — ён апрануў зонаўскі кліфт з надпісам “Free Emelianov”. У той жа дзень праваабарончая супольнасць прызнала Емельянава і Комара палітвязнямі.

Каментар эксперта: як выконваюцца правы чалавека ў месцах прымусовага утрымання? Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў маніторынгавую справаздачу «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 – 2019 гадах». Барыс Бухель распавядзе, як ён у якасці сябры грамадска-назіральнай камісіі спрабаваў сустрэцца з палітвязнямі, і на што скардзіліся іншыя зняволеныя, якіх ён пабачыў. Холад, тухлая рыба і адсутнасць дзённага святла… Пра апошняе распавядзе Алесь Буракоў, які з’яўляецца  ініцыятарам кампаніі супраць “раснічак”.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні TonqiXod.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2020-02-18_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства