viasna on patreon

Праз 12 гадоў мінчука абвінавацілі ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі

2020 2020-02-11T16:31:45+0300 2020-02-11T16:31:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/simvolika_protokol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Аляксей І., да якога вечарам 5 лютага прыйшоў дадому участковы інспектар Андрэй Саўчанка для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за распаўсюд нацысцкай сімволікі.

Нагодай для візіту ўчастковага і прыцягнення Аляксея да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.10 КаАП ("Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі") паслужыла карцінка, якую мінчанін размясціў у сацыяльнай сетцы "Вконтакте" 12 гадоў таму.

Карцінка, за публікацыю якой мінчука будуць судзіць
Карцінка, за публікацыю якой мінчука будуць судзіць

Міліцыянт паведаміў таксама, што паведамленне прыйшло з ГУБАЗіК, і ён абавязаны правесці апытанне Аляксея, скласці пратакол і накіраваць яго ў суд.

"Аляксей І. 15.08.2008 года, знаходзячыся ў неўстаноўленным месцы, з выкарыстаннем глабальнай сеткі Інтэрнэт, з дапамогай сацыяльнай сеткі  "Вконтакте" на старонцы, карыстальнікам якой з'яўляецца, з мэтай публічнай дэманстрацыі размясціў у публічным доступе выяву з нацыскай сімволікай, якая 28.01.2020 у 14.00 у ходзе маніторынгу глабальнай сеткі Інтэрнэт была выяўленая оперупаўнаважаным трэцяга аддзела пятага ўпраўлення ГУБАЗіК Ігарам Бушылам", – значыцца ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Суд Савецкага раёна г. Мінска разгледзіць справу супраць Аляксея І. 17 лютага 2020 г. у 9:40.

Юрыст "Вясны" Аляксей Лойка лічыць, што пасля хвалі рэпрэсій за акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй праваахоўныя органы «заклапаціліся» распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Аляксей Лойка

"Мы ўважліва будзем адсочваць і ацэньваць разгляд справы пра гэта адміністрацыйнае правапарушэнне. Вельмі важна, каб суд яго разглядаў з пункту гледжання міжнароднага стандарту свабоды выказвання меркавання: з улікам таго, з якой мэтай чалавек размяшчаў карцінку, якая паслужыла падставай для складання пратаколу, кантэкст яе размяшчэння, і таго, на якія грамадскія адносіны можа замахвацца такая выява.

Прыцягненне чалавека да адказнасці павінна суправаджацца падрабязным абгрунтаваннем таго, якую шкоду або пагрозу нанясення шкоды нясе размяшчэнне такой карцінкі, і чаму за дванаццаць гадоў ГУБАЗіК толькі цяпер зацікавіўся дадзенай карцінкай", – падкрэсліў праваабаронца.

Штраф Дзядку за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Што не так з рашэннем суда?

Яшчэ ў ліпені 2018 года актывіст анархічнага руху Мікалай Дзядок быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 10 базавых велічыняў за тры публікацыі на сваёй старонцы ў Facebook. Суд палічыў іх не чым іншым, як дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі, а Дзядка прызнаў вінаватым па ч.1 ст.17.10 КаАП

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства