viasna on patreon

За заклік да акцыі і ўдзел у ёй — два пасяджэнні. Што вядома пра суд над Статкевічам

2020 2020-02-05T11:29:14+0300 2020-02-05T12:10:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siuchuk_statkevich_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Статкевіч

Вячаслаў Сіўчык і Мікалай Статкевіч

Судовае пасяджэнне над палітыкам Мікалаем Статкевічам прайшло сёння ў Ленінскім судзе г. Мінска. Справу па частцы 3 артыкула 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) разглядала суддзя Вольга Паўлоўская. У якасці сведкі выступіў  інспектар Ленінскага РУУС Іван Скараходаў. Ён распавёў, што ўбачыў у сацыяльнай сетцы Фэйсбук інфармацыю ад Статкевіча, дзе ўтрымліваўся заклік да ўдзелу ў акцыі за незалежнасць 20 снежня 2019 года на плошчы Каліноўскага.

"Так апазіцыйныя актывісты называюць Кастрычніцкую плошчу", — адзначыў сведка.

Такім чынам, палітыку ставіліся ў віну незаконныя публічныя заклікі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Пасля выступу сведкі суд адразу ж вынес рашэнне аб вяртанні справы ў Ленінскі РУУС для ліквідацыі недахопаў. Судовае пасяджэнне доўжылася каля 5 хвілін.

Раней, за ўдзел ў акцыі за Незалежнасці 20 снежня Статкевіч ужо атрымаў штраф у памеры 50 б.в.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства