viasna on patreon

На Марыну Касінераву склалі пратакол за экстрэмізм у сацсетках

2020 2020-01-28T14:31:03+0300 2020-01-28T14:33:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasinerava_marina20201.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Касінерава. Фота з Facebook

Марына Касінерава. Фота з Facebook

Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Новы час".

Падставай стаў фотаздымак Вячаслава Касінерава ў шапцы з надпісам "Class War" (надпіс унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў), апублікаваны ў фэйсбуку ажна 8 траўня 2017 года. Праўда, разабраць, які менавіта надпіс на шапцы Касінерава на тым здымку, атрымліваецца не з першага раза. Паводле пратаколу, "экстрэмісцкае" фота было выяўлена пры аглядзе старонкі Марыны 10 студзеня 2020 года.

Чаму раптам узнікла цікаўнасць да публікацыі трохгадовай даўніны? На думку актывісткі, "складанне пратакола — гэта проста чарговы паказчык таго, што за намі і за нашай дзейнасцю пільнуюць і пільнуюць вельмі уважліва. Гэта ў тым ліку адна з формаў псіхалагічнага ціску". Таксама яна лічыць, што такім чынам улады выказваюць занепакоенасць дзейнасцю ініцыятывы dissident.by.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства