Штраф за “Ланцуг Незалежнасці” прыйдзецца сплаціць
https://spring96.org/be/news/95715
2020
2020-01-14T16:36:42+0300
2020-01-14T16:36:42+0300
2020-01-14T17:49:08+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/grygencha.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 14 студзеня, Гарадзенскі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Ежы Грыгенчы, асуджанага раней да штрафу за акцыю “Ланцуг Незалежнасці” ў Гродна, якая прайшла 15 снежня 2019 года.
У судовай залі прысутнічала 11 чалавек: журналісты, праваабаронцы і грамадскія актывісты.
Суддзя Ўладзімір Янкоўскі разглядаў скаргу літаральна тры хвіліны. А пасля перапынку вынес рашэнне — скарга не задаволена.