viasna on patreon

«Задушаная голымі рукамі». У Мінску пікетавалі супраць хатняга гвалту Фота Відэа

2019 2019-12-29T13:05:33+0300 2019-12-29T13:22:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/suprat_hatniaga_gvalty6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Пікет супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Актывісткі ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!» упершыню правялі пікет за прыняцце закону супраць хатняга гвалту, паведамляе belsat.eu. Акцыя адбылася ў мінскім парку Дружбы народаў. Удзельнікі зачытвалі гісторыі ахвяраў хатняга гвалту і ставілі подпісы за падтрымку закону, які мог бы абараніць тых, хто пакутуе ад збіцця і гвалту дома. 

«Ударыў малатком па галаве не менш за 8 разоў, паклаў ейнае цела ў валізу і вывез у лес»

28 снежня ў парку Дружбы народаў зʼявіўся памаранчавы абутак з біркамі, на якіх былі пазначаныя розныя прычыны смерці – «задушаная дротам ладавальнай прылады» або «забітая сякерай пасля пераследу», стаялі фігуры, якія паказвалі сцэны гвалту над чальцамі сямʼі, а побач з месцам правядзення пікету была машына хуткай дапамогі. На гэткім фоне ўдзельнікі пікету чыталі гісторыі людзей – ахвяраў гвалту, якіх з намі ўжо няма.

suprat_hatniaga_gvalty2.jpg
Гісторыя забітай дзяўчынкі. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
suprat_hatniaga_gvalty3.jpg
Абутак у памяць пра забітых. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Усяго гісторыяў было 55: столькі чалавек загінула ад хатняга гвалту толькі за першае паўгоддзе 2019 года ў розных раёнах Беларусі. Штогод статыстыка канстатуе толькі рост колькасці ахвяраў.

«Гэта рэальныя гісторыі людзей, якія загінулі праз гвалт. Гэтых смерцяў можна было пазбегнуць, калі б працаваў закон супрацьдзеяння хатняму гвалту», – кажа актывістка Святлана Гатальская.

Жанчына з плакатам супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
Жанчына з плакатам супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Людзі актыўна падпісвалі петыцыю за прыняцце закону супраць хатняга гвалту. Адметна, што подпісы ставілі як удзельнікі пікету, гэтак і звычайныя мінакі.

«Я лічу, што гвалт у сямʼі потым такім мультыплікацыйным эфектам ідзе далей і далей. І гэтае заганнае кола трэба раней ці пазней скончыць», – кажа Лявон, які паставіў подпіс на падтрыманне закону.

Некаторыя з тых, хто пакінуў подпіс, скептычна ставяцца да тэмы псіхалагічнага, эканамічнага ды іншых відаў гвалту. Частка людзей выказвала думку, што ў нас у дзяржаве яшчэ не навучыліся змагацца з фізічным гвалтам, а пра іншыя віды пакуль нельга нават і размаўляць.

suprat_hatniaga_gvalty4.jpg
Пікет супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

«Я асабіста, з фізічным гвалтам не сутыкалася, толькі за вушы ў дзяцінстве цягалі. А да гэтых пытанняў – псіхалагічны, эканамічны гвалт – нашыя людзі няхутка дойдуць», – кажа ўдзельніца акцыі Наталля.

«Мы супраць любых відаў гвалту»

Пра актуальнасць праблемы сведчыць тое, што за апошнія паўтара года актывісткі падалі 38 (!) заяваў на правядзенне маршу, флэш-мобаў, пікетаў. І на ўсё атрымлівалі адмовы. Толькі цяпер упершыню ім дазволілі пікет.

suprat_hatniaga_gvalty5.jpg
Пікет супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu
suprat_hatniaga_gvalty8.jpg
Пікет супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

Актывістка Святлана Гатальская, адна з арганізатарак акцыі, не ведае, чаму ім не дазвалялі праводзіць акцыяў раней. Іх чамусьці лічаць апазіцыйным рухам, але арганізатары заяўляюць, што гэта не так.

«Мы не хочам ісці ўразрэз з дзяржаваю. Мы хочам, каб нас слухалі і чулі афіцыйна. Бо гэтая тэма не палітычная», – цвердзіць Гатальская.

На пікеце прысутнічалі прыблізна 50 чалавек. Наступная акцыя пройдзе 29 снежня а 12:00 у Кіеўскім скверы Менску.

suprat_hatniaga_gvalty7.jpg
Пікет супраць хатняга гвалту. Фота: Ірына Арахоўская, belsat.eu

«Задушаная голымі рукамі». У Мінску пікетавалі супраць хатняга гвалту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства