viasna on patreon

Абмежавалі ў перапісцы і кінулі ў ШІЗА Дакумент

2019 2019-12-24T18:06:46+0300 2019-12-24T18:33:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/emeljanovjpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Емельянаў. Фота: dissidentby

Мікіта Емельянаў. Фота: dissidentby

Актывіст анархічнага руху Мікіта Емельянаў цягам двух месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Амаль адразу яго абмежавалі ў магчымасці перапіскі: паплечнікі дасылалі яму дзесяткі лістоў, алі “ніводны з іх не дайшоў і не выйшаў”.

“Мы заўсёды дасылалі лісты замовай, і маглі адсочваць праз Белпошту, што лісты да яго даходзілі”, – распавёў актывіст Вячаслаў Касінераў.

Мікіта Емельянаў, ведаючы, што перапіска да яго не трапляе,  выказаў нязгоду: у адным са сваіх лістоў намаляваў супрацоўніка СІЗА і аздобіў яго “нейкімі літарамі”. У выніку — трапіў у штрафны ізалятар.

Актывісты спрабавалі пісаць скаргі ў Пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў, каб даведацца, чаму іх лісты не даходзяць. Спачатку ім адказвалі проста: “Вы нічога не пішаце”. Потым — у больш складанай фармулёўцы: так як актывісты не з’яўляюцца прадстаўнікамі заяўніка (Мікіты Емельянава), то ім нібы можна і не адказваць.

Юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка лічыць, што гэта бессэнсоўная адпіска. Сапраўды, адным з працэсуальных дзеянняў, якое можа прымяняцца ў ходзе расследавання крымінальнай справы, можа з'яўляцца накладанне арышту на паштовыя адпраўленні, іх агляд i адабранне. Але Павел Сапелка ўдакладняе:

Павел Сапелка.

“Трэба заўважыць, што правы зняволеных (незалежна ад таго, гэта асуджаныя або тыя, хто знаходзяцца ў следчым ізалятары да суду), настолькі крохкія і абмежаваныя, што часам не разумееш, калі тут гаворка ідзе аб правамерным абмежаванні, а калі пра самавольства з боку адміністрацыі месца ўтрымання. І вядома ж для разумення таго, ёсць тут парушэнні ці не, неабходна ў першую чаргу звяртацца ва ўпаўнаважаныя органы – у тую ж пракуратуру, дэпартамент выканання пакаранняў – і ацэньваць вынікі іх адказаў. Але калі даюцца такія беззмястоўныя адпіскі [як у выпадку з адказам з Дэпартамента], то зрабіць тут высновы немагчыма”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства