viasna on patreon

Віцябляніна будуць судзіць за публікацыі ў інтэрнэце афішы "Жывога ланцуга"

2019 2019-12-17T18:23:03+0300 2019-12-17T18:23:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/proharau_aliaksej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксей Прохараў. Фота з Facebook

Аляксей Прохараў. Фота з Facebook

Віцябляніна Аляксея Прохарава будуць судзіць за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «Жывым ланцугу за права быць незалежным» у Мінску, паведамляе "Віцебская Вясна". 

Нядаўна Аляксей даведаўся, што ў дачыненьні да яго распачатая адміністрацыйная справа за правапарушэньне, прадугледжанае артыкулам 23.34 КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Пратакол склалі супрацоўнікі аддзялення міліцыі Віцебскага раёну.

Паводле міліцэйскага пратаколу, Аляксей Прохараў зрабіў 3 снежня на сваіх старонках у сацыяльных сетках Facebook і «Вконтакте» публікацыі, якія ўтрымлівалі заклік да удзелу ў "Жывым ланцугу". Як мяркуюць міліцыянты, гэтым самым Прохараў парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (ч.1 арт. 23.34).

Аляксей Прохараў паведаміў, што разгляд адміністрацыйнай справы адбудзецца 26 снежня ў судзе Віцебскага раёну. Пачатак судовага пасяджэння ў 11.00.

Хто менавіта будзе судзіць віцябляніна, пакуль невядома.

Аляксей Прохараў прызнаўся, што не ведаў нават пра існаваньне такога артыкулу ў Адміністрацыйным кодэксе.

«Упершыню з гэтым сутыкаюся. Ці лічу я сябе вінаватым?.. Ну, паводле літары закону, які зараз дзейнічае, так, нібыта я парушыў. Але, з другога боку, тут жа пытанне незалежнасці краіны! Дык за што тады судзіць?..» – сказаў Аляксей Прохараў.

У той жа час палітык Павел Севярынец даведаўся, што і яго адміністрацыйная справа за размяшчэнне ў інтэрнэце закліку да ўдзелу ў акцыі 7 снежня пераданая ў суд. Калі адбудзецца пасяджэнне – пакуль невядома. 

Нагадаем, што пасля ўдзелу ў акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі, якія прайшлі ў Мінску 7 і 8 снежня, каля 30 чалавек выклікалі ў міліцыю для складання пратаколаў за удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 

Больш за 25 чалавек выклікаюць у міліцыю для складання пратаколаў за акцыі ў падтрымку незалежнасці

На ўдзельнікаў акцый пратэсту супраць падпісання інтэграцыйных дакументаў з Расіяй, якія адбыліся ў Мінску 7 і 8 снежня, пачалі складаць пратаколы адміністрацыйных правапарушэнняў.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства