viasna on patreon

За пікет у гонар Каліноўскага не змаглі асудзіць віцебскага актывіста

2019 2019-12-13T15:23:12+0300 2019-12-13T15:23:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hamaida_68_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з фэйсбука Таццяны Севярынец

Фота з фэйсбука Таццяны Севярынец

Суд Чыгуначнага раёна Віцебска разгледзеў 13 снежня адміністрацыйную справу, заведзеную на вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду. На яго быў складзены пратакол паводле артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за тое, што ён 22-га лістапада, калі ў Вільні адбывалася перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў, выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Віцебска. Мясцовыя праваахоўнікі вырашылі, што тым самым Хаймада правёў несанкцыянаваны пікет.

Справу апазіцыянера разглядала суддзя Алена Цыганкова. Як паведаміла актывістка Таццяна Севярынец, пратакол Барыса Хамайду суд адправіў на дапрацоўку з-за недахопаў адміністрацыйнай справы актывіста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства