viasna on patreon

Міліцыя высветліла, хто пагражаў журналістцы Ірыне Макавецкай -- гэта быў 25-гадовы супрацоўнік Гомельскага тэлерадыёаб'яднання Вячаслаў Булкін.

2004 2004-01-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў
Журналістцы "БДГ" Ірыне Макавецкай адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце тэлефонных пагрозаў у ноч на 11-га студзеня. Пра гэта 20-га студзеня ёй паведаміў начальнік 2-га аддзялення міліцыі Чыгуначнага раёна Гомеля Валеры Стрыгалёў. У канцы мінулага тыдня міліцыя ўстанавіла асобу ананіма: ім аказаўся 25-гадовы супрацоўнік Гомельскага тэлерадыёаб'яднання Вячаслаў Булкін. Аднак праваахоўныя органы не ўбачылі складу злачынства ў яго дзеяннях.
У тлумачальнай даведцы, якую давялося напісаць сп-ру Булкіну ў аддзяленні міліцыі ў нядзелю, ён заявіў, што тэлефанаваў Ірыне "з мэтай выказаць сваё меркаванне", без злога замыслу і без намеру расправіцца з журналісткай. Матывы сваіх дзеянняў ён патлумачыў тым, што Ірына з'яўляецца супрацоўніцай апазіцыйнай газеты і распаўсюджвае інфармацыю, якая "не адпавядае рэальнаму жыццю". Ён таксама прызнаўся, што асабіста з Ірынай не знаёмы, і ўзяў на сябе абавязак больш не турбаваць яе.

Гэтыя тлумачэнні, відавочна, цалкам апраўдалі яго ў вачох супрацоўнікаў праваахоўных органаў, бо ў размове Журналістка абураная тым, што праваахоўныя органы не жадаюць прыцягваць да адказнасці пагражальніка. Акрамя гэтага, яна сумняецца ў самастойнасці яго дзеянняў: сп. Булкін тэлефанаваў у 4 гадзіны раніцы, а нумар тэлефона Ірыны, па ўласным прызнанні, знайшоў у базе дадзеных на працы. Гэта, на думку Ірыны, сведчыць пра наяўнасць "замыслу". Акрамя гэтага, незнаёмы ёй супрацоўнік тэлерадыёкампаніі на дзіва добра валодаў інфармацыяй пра яе публікацыі і судовыя справы, - заўважае Ірына Макавецкая.
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства