viasna on patreon

Заява БНП ФГС УП аб забеспячэнні правоў грамадзянаў і пагрозе страты суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

2019 2019-12-05T11:29:09+0300 2019-12-05T11:34:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnp-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 снежня 2019 года

г. Брусэль

З канца 2018 года ўлады Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі вядуць перамовы аб паглыбленай інтэграцыі, якая можа паставіць пад пагрозу суверэнітэт Рэспублікі Беларусь і захаванне правоў яе грамадзянаў. На 8 снежня 2019 года прызначана сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, падчас якой плануецца падпісанне пакета новых інтэграцыйных дакументаў.

Працэс паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі выклікае глыбокую занепакоенасць з боку грамадзянскай супольнасці Беларусі і іншых краінаў з прычыны наступных прычын:

  • адсутнічае празрыстасць і доступ грамадзянаў да дакладнай інфармацыі: усе перамовы аб паглыбленай інтэграцыі праходзяць у закрытым рэжыме, дакументы абмежаваныя для доступу грамадскасці і засакрэчаныя грыфам «для службовага карыстання»;
  • адсутнічаюць інклюзіўнасць і грамадзянскі кантроль: ніякія грамадскія арганізацыі, мясцовыя супольнасці, суб'екты прыватнага бізнэсу, прафесійныя саюзы Беларусі не ўключаныя ў працэс абмеркавання і падрыхтоўкі інтэграцыйных дакументаў;
  • падчас міждзяржаўных перамоваў аб паглыбленні інтэграцыі маецца відавочная няроўнасць бакоў і залежнасць Беларусі ад Расіі.

Гэта адбываецца на фоне фарміравання ў лістападзе 2019 г. новага парламента (Нацыянальнага сходу) Рэспублікі Беларусь у выніку выбараў, якія прызнаныя міжнароднымі (БДІПЧ АБСЕ) і нацыянальнымі незалежнымі ("Праваабаронцы за свабодныя выбары") місіямі назірання не адпаведнымі міжнародным стандартам свабодных і дэмакратычных выбараў. У Беларусі працягваецца практыка палітычна матываваных адміністрацыйных арыштаў і крымінальных спраў з мэтай пераследу грамадзянскіх актывістаў, існуюць значныя абмежаванні права на мірныя сходы, свабоду асацыяцый і свабоду выказвання меркаванняў, у тым ліку ў Інтэрнэце.

Мы, дэлегаты і ўдзельнікі Асамблеі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

  • заклікаем улады Беларусі прыняць змены ў беларускае заканадаўства аб выбарах, рэкамендаваныя БДІПЧ АБСЕ і беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, аб мірных сходах з улікам кіруючых Прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў, а таксама па рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў з ужываннем паведамляльнага прынцыпу іх рэгістрацыі, адмяніць адміністрацыйную адказнасць за дзейнасць незарэгістраваных грамадскіх аб'яднанняў, спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў і прадстаўнікоў незалежных СМІ, палітычна матываваны адміністрацыйны і крымінальны пераслед грамадзкіх актывістаў, рэабілітаваць былых палітвязняў;
  • заклікаем улады Расіі і Беларусі забяспечыць празрыстасць і інклюзіўнасць працэсу перамоваў аб паглыбленай інтэграцыі і паўнавартасны ўлік меркавання грамадзянаў Беларусі і Расіі на гэты конт;
  • звяртаем увагу, што бягучы працэс паглыблення інтэграцыі з Расіяй мае прыкметы прымусу Беларусі да адмовы ад суверэнітэту і абапіраецца на інструменты эканамічнага шантажу з боку Расеі;
  • заклікаем афіцыйных прадстаўнікоў ЕС і асобных краін-членаў ЕС прыняць да ўвагі, што з прычыны нетранспарэнтнасці і адсутнасці інклюзіўнасці ў працэсе паглыбленай інтэграцыі, а таксама з прычыны адсутнасці ў Беларусі механізмаў дэмакратычнага прадстаўніцтва і захавання правоў чалавека вырашэнні яе уладаў не адлюстроўваюць думкі грамадзянскай супольнасці і народа Беларусі адносна інтэграцыі з Расіяй;
  • падкрэсліваем, што ў існуючых умовах ніякія інтэграцыйныя дамоўленасці Беларусі і РФ не павінны прызнавацца міжнароднай супольнасцю легітымнымі;
  • заклікаем кіраўніцтва Еўрапейскага Саюза, урада і арганізацыі грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства спрыяць замацаванню пытанняў абароны суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, выканання правоў чалавека ў Беларусі, правядзення беларускіх выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў парадку дня каардынацыйнай групы ЕС-Беларусь і Дыялогу па правах чалавека, па лініі «ЕС - Расія», на шматбаковых сустрэчах у рамках Усходняга партнёрства і двухбаковых перамовах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства