На 250 базавых адзінак аштрафаваная 16 студзеня Аксана Новікава, асуджаная ў красавіку 2003 года да ўмоўнага тэрміну пакараньня па крымінальнай справе за абразу прэзідэнта АЛукашэнкі.
https://spring96.org/be/news/949
2004
2004-01-16T10:00:00+0200
2004-01-16T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
16 студзеня на 14.30 Аксану Новікаву выклікалі суд Савецкага раёну для разгляду адміністратыўнай справы, якая тычыцца затрыманьня А.Новікавай 24 лістапада ў Мінску падчас акцыі супраць магчымага рэфэрэндуму аб падаўжэньні прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А. Лукашэнкі. У той дзень затрымалі 17 чалавек, сярод іх была Аксана Новікава, якую адпусьцілі з РУУС у 21.00, выпісаўшы павестку ў суд на 9.00 25 лістапада. Але Аксана Новікава прыняла рашэньне не зьяўляцца ў суд, сваю пазіцыю яна патлумачыла наступным чынам: “Я не пайду туды дабраахвотна. Калі рэжым незаконны, то і патрабаваньні яго незаконныя і выконваць іх дабраахвотна няма неабходнасьці”.