Тысячы лістоў падтрымкі і віншаваньняў з Новым годам і Калядамі атрымаў Праваабарончы цэнтр «Вясна» з Аўстраліі, Японіі, ЗША, Англіі, Фінляндыі, Аўстрыі, Галандыі, Польшчы, Францыі.
Акцыя ў падтрымку Праваабарончага цэжнтру «Вясна» арганізавалі групы міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Міжнароднай аміністыі» з розных краінаў.
«Так трымаць! Мы з Вамі», пішуць фінскія дзяўчаты Сэйка і Яні.
«Паважаныя сябры, Вашыя сьмелыя ўчынкі натхнілі мяне і маіх сяброў. Дзякуй Вам за тое, што дапамагаеце людзям», піша Джэфф Алсхорн з Брайар Хілл, Аўстралія.
«Шаноўныя сябры Вясны, сям'я Спрынг спадзяецца, што Вы працягнеце сваю важную працу па абароне правоў чалавека. Чарльз і Кэрал Спрынг, Вірджынія, ЗША».
«Паважаныя сябры Вясны, хочам, каб Вы ведалі, што група студэнтаў з Уільям Джуэлл Каледж, штат Мантана, падтрымлівае Вас. Дзякуй Вам за Вашу працу, Сара Асмусэн, Мантана, ЗША.
«Паважаныя сябры Вясны, я апладую Вашым намаганьням. Так трымаць!» Морыс Колд, Тэнэсі, ЗША.
«Паважаныя сябры, мы з Вамі ўвесь час. Не здавайцеся, будзьце моцнымі ў Новым Годзе! Абдымаю Вас» Удзіна Хіпашы, Хірасіма, Японія.
Актывісты Праваабарончага цэнтру «Вясна» выказвае падзяку ўсім, хто падтрымаў
нас.