viasna on patreon

Смяротнае пакаранне і максімум. За жорсткае забойства дзіцяці ў Лунінцы вынеслі прысуды маці і саўдзельніку

2019 2019-10-25T15:45:28+0300 2019-10-25T16:17:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_brest_rebenok_2019_luninec_4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 кастрычніка Брэсцкі абласны суд абвясціў прысуд па справе аб жорсткім забойстве 8-месячнай дзяўчынкі з Лунінца, паведамляе TUT.BY.

26-гадовую маці дзяўчынкі і яе 48-гадовага знаёмага прызналі вінаватымі ў групавым забойстве заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч.2 арт. 139 КК РБ). Жанчыне прызначылі 25 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму - гэта максімум для жанчын у Беларусі, яе саўдзельнікаў - смяротнае пакаранне.

Праваабаронцам "Вясны" сталі вядомыя імёны асуджаных. Гэта Наталля Колб і Віктар Сергіль.

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. На гэтым настаяла абвінавачаная і пацярпелы - бацька дзіцяці.

Дзяржабвінаваўца паведаміў, што прызначанае пакаранне цалкам супала з пазіцыяй пракуратуры.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны. Абвінавачаныя ў клетцы сустрэлі яго спакойна, без эмоцый.

У Брэсцкай вобласці гэта першы смяротны прысуд за апошнія 10 гадоў.

Трагедыя адбылася ў Лунінцы ў мінулым годзе. Увечары 27 кастрычніка мінулага года бацька дзяўчынкі вярнуўся дадому і знайшоў труп дачкі. У гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзіцяці Наталля і яе 47-гадовы знаёмы Віктар. Абодва былі п'яныя, паведамляў СК. Экспертыза выявіла ў маці 1,6 праміле этылавага спірту ў крыві, у мужчыны - 1,2.

Па версіі абвінавачвання, у той дзень яны «беспадстаўна, з хуліганскіх памкненняў» забілі васьмімесячную дзяўчынку. Злачынства яны здзейснілі з асаблівай жорсткасцю «спосабам, заведама спалучаным з прычыненнем асаблівых пакут». На целе дзіцяці выявілі сляды ад не менш 46 траўматычных уздзеянняў. Паводле інфармацыі TUT.BY, дзіцяці абезгаловілі.

Наталлі і Віктару прад'яўленыя абвінавачванні ў групавым забойстве заведама малалетняга з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх памкненняў. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне. Нагадаем, што апошнія два віды пакарання ў Беларусі да жанчын не ўжываюцца.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства