Салідарнасць з палітзняволенымі па-ангельску
28 кастрычніка у межах Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека адбудзецца сустрэча з Валянцінам Стэфановічам, вядомым праваабаронцам ПЦ “Вясна”, які паразмаўляе пра пераслед па палітычных матывах і салідарнасць з палітзняволенымі. У свеце апошніх падзей гэтая тэма вельмі актуальная.
Заняткі Клуба праводзяцца на пляцоўцы Тэрыторыя правоў кожны панядзелак.
Запрашаем усіх ахвотных! Адзінае патрабаванне – ведаць ангельскую мову на ўзроўні не ніжэй за Pre-Intermediate. Уваход вольны, але трэба зарэгістравацца па спасылцы.
Што ёсць на Клубе ангельскай мовы пра правы чалавека:
- размовы на ангельскай мове на тэму правоў чалавека
- актуальныя тэмы
- цікавыя госці
- новыя знаёмствы
- карысныя відосы і кнігі
Чаго няма:
- суму і смутку
- формальнай адукацыі.
Далучайцеся і запрашайце сяброў!