Зварот ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»
Грамадзяне Беларусі!
Над ГА «ТБМ імя Ф.Скарыны», якое бароніць лінгвістычныя правы чалавека, выступае за наданне беларускай мове рэальнага статуса дзяржаўнай, упоравень з афіцыйнымі структурамі стаіць на варце нацыянальнай бяспекі краіны – навісла рэальная пагроза ліквідацыі.
Выканаўчая ўлада Партызанскага раёна адмовіла нам у арэндзе памяшкання на 2004 год і не прапанавала ўзамен нічога іншага. Згодна з іх рашэннем Таварыства павінна вызваліць памяшканне па вул. Румянцава, 13 да 04.03.04 г. У выпадку высялення грамадскае аб'яднанне губляе юрыдычны адрас трох сваіх арганізацый: Рэспубліканскай, Мінскай гарадской і Партызанскай раённай, што можа стаць падставай для закрыцця Таварыства беларускай мовы.
Звяртаемся да ўсіх, каму не абыякавы лёс беларускай мовы, выказаць уладным структурам, у першую чаргу, старшыні Мінскага гарвыканкама Міхаілу Паўлаву свой пратэст супраць беспадстаўнага высялення адной з важных для існавання незалежнай беларускай дзяржавы грамадскіх арганізацый нашай краіны.
Прынята на сакратарыяце ТБМ 13.01.04 г.