14 студзеня судзьдзя суда Ленінскага раёну Алена Церашкова вынесла афіцыйнае папярэджаньне старшыні Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габраеў Якаву Гутману.
https://spring96.org/be/news/943
2004
2004-01-15T10:00:00+0200
2004-01-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нагадаем, што 14 студзеня за правядзеньне несанкцыянаванага пікету насупраць будынку Адміністацыі прэзідэнта затрыманы Якаў Гутман – старшыня, зарэгістраванай у ЗША Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габраеў. Якаў Гутман спрабаваў разгарнуць плкат, на якім быў напісаны заклік да прэзідэнта А. Лукашэнкі “Спыніць разбурэньне ў Беларусі габрайсікх сьвятыняў, могілак, а таксама помінікаў ахвяраў Халакосту”. Я. Гутман быў дастаўлены ў Гарадскі аддзел міліцыі, дзе яго пратрымалі некалькі гадзінаў, склалі пратакол за правядзеньне несанкцыянаванага пікету, пасьля чаго даставілі ў суд.