viasna on patreon

Як цікава распавядаць пра правы чалавека? Запрашаем на практычны трэнінг!

2019 2019-09-30T15:33:51+0300 2019-09-30T15:44:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/70873307_2401218159943399_9018203858601508864_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хочаш распавесці пра правы чалавека сябрам, калегам або роднай бабулі, але не ведаеш якім чынам гэта зрабіць? Не хвалюйся! Табе ўсё раскажуць і пакажуць!

Валантэрская служба "Вясны" сумесна з Беларускай праваабарончай школай запрашае ўсіх зацікаўленых у прасоўванні правоў чалавека на практычны трэнінг "Як распавядаць пра правы чалавека".

На працягу двух інтэнсіўных дзён будзе дэталёва разабрана форма і інструментарый прасоўвання правоў чалавека. Прысутныя авалодаюць навыкам тлумачыць складаныя рэчы простымі словамі. Сябры, калегі і нават родная бабуля будуць бязмерна рады!

Падчас трэнінгу будуць прапрацаваны падыходы і метады нефармальнай адукацыі, а таксама замацаваны веды і базавыя паняцці ў галіне правоў чалавека.

Вішанькай на торце стане магчымасць пры падтрымцы Валанцёрскай службы "Вясны" правесці свой уласны трэнінг пра правы чалавека!

Трэнінг пройдзе 26-27 кастрычніка ў Мінску. Для ўдзелу неабходна запоўніць гугл-форму да 6 кастрычніка. З адабранымі удзельнікамі і ўдзельніцамі арганізатары звяжуцца не пазней за 10 кастрычніка.

Вітаюцца ўдзельнікі і ўдзельніцы з любых, нават самых аддаленых, рэгіёнаў Беларусі. Арганізатары кампенсуюць праезд, пражыванне і харчаванне падчас трэнінгу.

Запоўніць анкету на ўдзел можна тутhttp://bit.ly/2oCanA9


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства