viasna on patreon

Вольгу Кавалькову хочуць аштрафаваць за ўдзел у пікеце памяці

2019 2019-09-30T11:50:22+0300 2019-09-30T15:40:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalkova_piket.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Кавалькова на пікеце памяці 16 верасня. Фота з Facebook

Вольга Кавалькова на пікеце памяці 16 верасня. Фота з Facebook

Сустаршыню аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову хочуць прыцягнуць на адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Такім мерапрыемствам палічылі пікет памяці зніклых палітыкаў, які прайшоў 16 верасня падчас збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты лідара Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Казлова.

27 верасня Вольга Кавалькова атрымала позву ў Центральны РУУС, дзе яе чакалі яшчэ 24 верасня для складання пратакола па артыкуле 23.34 КаАП. Хутчэй за ўсё пратакол на актывістку склалі без яе прысутнасці. Калі будзе суд – пакуль невядома. 

Пікет адбыўся у дзень 20-годдзя са дня знікнення сябра Палітрады АГП Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Акрамя Мікалая Казлова на ім прысутнічалі больш за дзесяць палітыкаў і актывістаў. Да пікетоўцаў прыйшоў з папярэджаннем прадстаўнік выбарчай камісіі па Старавіленскай акрузе у № 105. На яго думку, подпісы трэба збіраць без падобных заяваў.

18 верасня Мікалая Казлова выклікалі ў акруговую камісію і там вынеслі папярэджанне. Хоць Казлоў сцвярджаў, што расследванне палітычных знікненняў – частка яго перадвыбарчай праграмы, аднак камісія палічыла гэта агітацыяй. 


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства