Гародня: апазіцыя актыўна пікетуе, праўладных кандыдатаў пакуль не бачна Фота

2019 2019-09-12T15:55:12+0300 2019-09-12T15:59:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/harodniapiket1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні прайшлі першыя пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.

Фактычна першымі на вуліцы горада 11 верасня выйшлі дзве ініцыятыўныя групы апазіцыйных палітыкаў Вадзіма Саранчукова і Мікалая Саляніка, на чале з самімі прэтэндэнтамі ў кандыдаты. Размясціліся гэтыя групы побач, пад бела-чырвона-белымі сцягамі ў цэнтры Гародні. 

harodniapiket3.jpg
Пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Міколы Саляніка і Вадзіма Саранчукова. Фота "Гарадзенскай Вясны"

Прэтэндэнты ў кандыдаты кажуць, што ініцыятыўныя групы не перашкаджаюць адна адной. Па іх словах, такое суседства толькі ўзмацняе цікавасць жыхароў гораду да таго, што тут адбываецца.

Я задаволены сённяшнім днём, – патлумачыў кіраўнік гарадзенскай структуры БНФ Вадзім Саранчукоў. – Мы паказалі гарадзенцам, што мы ёсць, паказалі, што ім ёсць на каго разлічваць. Зараз кожны хай сам вырашыць, наколькі ён гатовы актыўна праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Ну, і збор подпісаў пачаўся”.

Мы вельмі хочам разбудзіць людзей, – дапаўняе Мікалай Салянік. – Уладам удалося зрабіць многіх з іх пасіўнымі, падарваць іх веру ў тое, што нешта можна змяніць. Таму мая група тут”.

harodniapiket2.jpg
Пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты Міколы Саляніка і Вадзіма Саранчукова. Фота "Гарадзенскай Вясны"

Гарадзенцы падыходзілі да пікетаў, цікавіліся тым, што адбываецца, многія падпісваліся.

Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гародні спрабавалі знайсці пікеты па зборы подпісаў за кандыдатаў, якія падтрымліваюць дзеючую ўладу, аднак пакуль што гэта не атрымалася.

harodniapiket4.jpg
Фота "Гарадзенскай Вясны"

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства