viasna on patreon

На прэсавай канферэнцыі па выніках працы міністэрства ў 2003 годдзе міністар унутраных спраў Уладзімір Навумаў адказаў на пытанні звязаныя з утрыманнем пазбаўленых волі грамадзян.

2004 2004-01-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Утрыманнне асуджаных у месцах зняволення абыходзіцца дзяржаве ў 115 тыс. рублёў у месяц. Усе асуджанныя, якія зараз знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі забяспечаныя працай. Міністр адзначыў, што гэта гэта малакваліфікаваная праца, аплата якой складае каля 50-70 тыс. беларускіх рублёў. “Працоўны месцы есць, але паколькі заробак невысокі, а праца не кваліфікаваная, дзяржавая вымушана выдаткоўваць даволі вялікія сродкі на іх ўтрыманне,” – зазначыў Уладзімір Навумаў. Акрамя таго, у кожнага са зняволеных ёсць іскі, таму пра самаакупаемасць ўтрымання гаворка не вядзецца. Зараз у падрыхтоўцы знаходзіцца дзяржаўны акт паводле якога пры прыцягненні да адказнасці будзе улічвацца наколькі быў выплачаны іск, прад’яўлены судом.
Тым не менш, прадукцыя вырабленая ў месцах пазбаўлення волі, на думку міністра Навумава, можа паспяхова канкурыраваць на рынку. У мінулым годзе для вытворчасці ў калоніях былі прадастаўленыя некаторыя прэферэнцыі, у тым ліку і свабода ад уплаты зямельнага падатка і падатка на дадатковы кошт.
Пры гэтым, як адзначыў міністр, трэба ўлічваць, што тыя людзі якія працуюць у месцах пазбаўлення волі збольшага не валодаюць нікай спецыяльнасцю і маюць вельмі нізкае жаданне працаваць. “Многія з іх ў катэгарычнай форме адмаўляюцца працаваць. Як толькі былі створаныя працоўныя месцы па распараджэнню прэзідэнта, які ў мінулым годзе наведаў адну з калоніяў, мы адразу былі вымушаныя стварыць і прафесійна-тэхнічныя вучэльні, каб зняволеныя маглі атрымоўваць спецыяльнасці. Некаторыя пачалі працаваць толькі ў 40 год і ніякай спецыяльнасці да гэтага не мелі,” – паведаміў Навумаў. Зараз практычна ў кожнай калоніі ёсць вучэльня дзе можна атрымаць 5-7 спецыяльнасцяў.
З сёняшняга дня пачынаецца амністыя эканамічны эфект ад якой, на думку міністра будзе відавочны, бо дзяржава будзе несці меншыя затраты на ўтрыманне зняволеных.

Па словах сп. Навумава ў Беларусі даволі добра распрацаваныя альтэрнатыўныя віды пакаранняў. Больш выкарыстоўваецца такая мера як арышт, за апошнія чатыры месяцы атрымаў распаўсюд хатні арышт. “Калі мы размаўляем са спецыялістамі ў гэтай галіне з іншых краін, прыходзім да высновы, што ў нас больш відаў альтрнатыўанага пакарання,” – кажа міністр.

У адказ на пытанне “ці не збіраецеся вы балатавацца ў палату прадстаўнікоў?”, Уладзімір Навумаў павдаміў журналітсам, што пасля таго трохгадовай працы міністрам унутранных спраў у яго прапала ўсякае жаданне калі-небудзь займацца палітыкай.
Ядвіга Мацкевіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства