У Віцебску вынесены чарговы смяротны прысуд Дапоўнена
Як стала вядома праваабаронцам, 30 ліпеня Віцебскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд - Віктару Паўлаву, якога абвінавацілі ў забойстве дзьвюх пенсіянерак.
У панядзелак дзяржабвінаваўца запрасіў для яго вышэйшую меру пакарання – расстрэл.
Як паведамляе “Віцебская Вясна”, пракурор Віталь Сузанскі звярнуў увагу, што забойства было ўчыненае асобай, якая ўжо раней здзяйсняла забойства, і гэта ёсць абцяжваючым фактарам.
Папярэдняе следзтва інкрымінавала Паўлаву яшчэ і разбой (ч.3 арт. 207 КК), але пракурор прапанаваў перакваліфікаваць дзеянні абвінавачанага на ч.2 арт. 205 КК (Крадзеж).
Забойства было здзейсненае 30 снежня 2018 гадоў ў вёсцы Прысушына Віцебскага раёна. Пяцідзесяцігадовы Віктар Паўлаў прыйшоў у дом да сясцёр-пенсіянерак і моцна іх пабіў. Пры гэтым скраў грошы і некалькі бутэлек віна. Праз некалькі дзён целы жанчын былі знойдзеныя.
Абвінаваўца палічыў віну Паўлава даказанай. Дзеянні Паўлава былі кваліфікаваныя пракурорам як “асабліва небяспечны рэцыдыў злачынства”.
Улічваючы ўсе акалічнасці справы, пракурор запрасіў прымяніць у дачыненні да абвінавачанага выключную меру пакарання – расстрэл (ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэксу).
У сваю чаргу, адвакатка Паўлава пераконвала судовую калегію (старшынюе суддзя Яўген Даўлюд), што забойства адбылося ў выніку спрэчкі і было справакаванае адной з жанчын, якая нібыта абражала абвінавачанага, бо мела прэтэнзіі да якасці пабудаванага ім сарая. На думку абаронцы, мэты забіваць жанчын абвінавачаны ня меў – проста прыйшоў купіць віна, якім гандлявалі жанчыны.
У сваёй прамове адвакатка зьвярнула таксама ўвагу на памякчальныя абставіны: яе падабаронны супрацоўнічаў са следзтвам, напісаў яўку з павіннай, раскаяўся. Абаронца прасіла суд даць мужчыне яшчэ адзін шанец на выпраўленне і не прымяняць да яго выключную меру пакарання.
У апошнім слове абвінавачаны выказаў шкадаванне і раскаянне за ўчыненае, таксама папрасіў суд не прымяняць да яго найвышэйшую меру.
Прысуд па справе будзе абвешчаны 30 ліпеня.
У гэтым годзе 9 студзеня агучаны прысуд жыхару Бабруйска Аляксандру Асіповічу. Яго звінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах і прысудзілі да смяротнага пакарання.
Смяротны прысуд у Бабруйску: трагедыя, якой магло не быць
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96