viasna on patreon

У Ганцавічах затрымалі журналістаў «Белсату» Відэа Дапоўнена

2019 2019-07-09T14:07:20+0300 2019-07-09T16:52:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gancavichy_milicia.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старэйшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.

Старэйшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.

Па інфармацыі тэлеканала "Белсат", у Ганцавічах дзевятага ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў  тэлеканалу. Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.

«Папрасілі прайсці ў пастарунак, бо мы, высвятляецца, не можам проста так здымаць. Нас мусяць апытаць, каб даведацца, што адбываецца», – адзначыў Ігар Кулей.

Журналістаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну, дзе прымусілі выключыць камеры.

Кіраваў затрыманнем старэйшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.

Здымачная група працавала каля мясцовага рынку. Паводле міліцыянтаў, «паступіў званок з рынку, што нехта здымае». Праваахоўнікі адрэагавалі на тэлефанаванне. Пасля запісу «тлумачэнняў» усю здымачную групу адпусцілі без складання пратаколаў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства