viasna on patreon

Віцебскіх журналістаў не пусцілі на “круглы стол” пра наркотыкі

2019 2019-06-26T16:58:14+0300 2019-06-26T17:06:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ruh328-uliotka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота: intex-press.by

Ілюстрацыйнае фота: intex-press.by

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, журналістаў-фрылансераў Змітра Казакевіча і Вячаслава Лазарава запрасілі на “круглы стол” у Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі мясцовыя прадстаўніцы руху “Маці 328”.

Менавіта гэтыя жанчыны выступілі з ініцыятывай абмеркаваць супольна з педагогамі магчымыя захады прафілактыкі злачынстваў, звязаных з распаўсюдам наркотыкаў. Але абмеркаванне праводзілася ў дзяржаўнай установе, і журналістаў недзяржаўных СМІ там не чакалі.

"За сталом сядзелі тры супрацоўніцы перад уваходам, яны спраўдзілі, ці ёсць нашы прозвішчы ў спісе арганізатараў, і сказалі “Не”. Нашы настойлівыя просьбы, а таксама просьбы жанчын з руху “Маці 328” таксама не мелі плёну. Супрацоўніцы сказалі, што ім загадана не пускаць нікога, калі няма ў спісах", — распавёў Зміцер Казакевіч.

Арганізатары сказалі, што ў спісе запрошаных ёсць прадстаўнікі дзяржаўнай прэсы, але ніхто з іх так і не прыйшоў. Між тым менавіта журналісты недзяржаўных СМІ ўпершыню звярнулі ўвагу на наступ рэкламы наркотыкаў у Віцебску. Увогуле ж, пытанні прафілактыктычнай працы з дзецьмі і падлеткамі, на якіх разлічаны “наркаграфіці” з кантактамі інтэрнэт-крамаў мусяць агучвацца як мага больш шырока, а не прыхоўвацца ад грамадскасці, лічаць “непажаданыя” на “круглым стале” журналісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства