viasna on patreon

Барыса Хамайду аштрафавалі „за загрувашчванне вуліцы”

2019 2019-06-25T16:56:32+0300 2019-06-25T17:01:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hamajda_racyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда. Фота: "Беларускае Радыё Рацыя"

Барыс Хамайда. Фота: "Беларускае Радыё Рацыя"

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, пастанову пра штраф вынесла адміністрацыйная камісія Чыгуначнага райвыканкаму паводле пратакола, складзенага на распаўсюдніка незалежнай прэсы 30-га красавіка.

У той дзень нічога незвычайнага не адбывалася: як заўжды, Барыс Хамайда выставіў каля “сіняга дому” свой столік пад бел-чырвона-белым парасонам, расклаў часопісы ды газеты. Але загадчыца бліжэйшай крамы выклікала міліцыю. Барыс Хамайда распавёў, што пастанову пра штраф даслалі па пошце.

"Камісія мяне двойчы выклікала, але я туды не хадзіў, бо лічу, што гэтая ўлада нелегітымная. У суботу мне прыйшоў пакет, а ў ім пастанова, што далі адну базавую велічыню штрафу. Плаціць не буду добраахвотна, няхай вылічваюць з пенсіі тую адну базавую, гэта 25.50", — адзначыў Барыс Хамайда.

У сакавіку і красавіку гэтага году пратаколы за загрувашчванне вуліцы на Барыса Хамайду складалі тройчы. Два з іх скасавалі, бо не знайшлі доказаў супраць распаўсюдніка. Штраф па трэцім пратаколе далі мінімальны: санкцыя артыкула 21.14 КаАП (парушэнне парадку ўтрымання населеных пунктаў) прадугледжвае штраф памерам да 5-ці базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства