viasna on patreon

Гародня: За расцяжку над Нёманам гісторыка Супрона будуць судзіць

2019 2019-06-25T15:33:03+0300 2019-06-25T16:47:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supron-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мечыслаў Супрон. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Мечыслаў Супрон. Фота: "Гарадзенская Вясна".

Экалагічная тэматыка ў акцыях пратэсту ў апошні час для Беларусі не рэдкасць. Не абмінула яна і Гарадзеншчыну.

За адзіночны пікет супраць забруджвання ракі Нёман, які правёў гарадзенец Мечыслаў Супрон, яму пагражае адміністрацыйны суд. Пратакол складзены па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

18-га чэрвеня мясцовы гісторык Мечыслаў Супрон вывесіў на мосце праз Нёман расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідзкім ЖКХ”.

На гэты учынак Мечыслаў пайшоў пасля таго, як пасля купання ў Нёмане ў яго сына паднялася тэмпература, а ў яго самога праявілася скураная хвароба, што было засведчана ў гарадзенскім скурвендыспансеры.

Па інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", разгляд справы адбудзецца ў судзе Кастрычніцкага раёна 10 ліпеня. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства