viasna on patreon

Затрыманых учора актывістаў вывезлі за горад і адпусцілі

2019 2019-06-22T17:12:34+0300 2019-06-24T13:23:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatr_21062019_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты "Народнай грамады". Фота з тэлеграм-каналу Nexta

Актывісты "Народнай грамады". Фота з тэлеграм-каналу Nexta

На волі трое актывістаў «Народнай грамады», якіх затрымалі 21 чэрвеня за пікет у фан-зоне ля Палацу спорту. Пра гэта паведамляе Белсат. 

Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч напісаў у сваім Фэйсбуку,што іх вывезлі за горад і потым выпусцілі на волю.

«Людзі ў белым» вывезлі іх за горад, паскручвалі спачатку нумары са сваіх машын, каб мы іх не знайшлі, а потым прапанавалі нашым выходзіць. Хлопцы адмовіліся, бо ў машыны яны не заходзілі, а іх заносілі. Таму прапанавалі выносіць іх на руках. Вынеслі», – напісаў Статкевіч, дадаўшы, што пры затрыманні актывістам пашкодзілі вопратку.

Увечары 21 чэрвеня Валянцін ТроцкіРыгор Пагарцаў і Сяргей Спарыш выйшлі ў фан-зону Еўрагульняў на Нямізе з плакатамі супраць інтэграцыі з Расеяй. На плакатах было напісана «Адчапіцеся ад нас са сваёй інтэграцыяй», «Да пабачэння, наш ласкавы Міша» і г.д

Усіх траіх, паводле словаў Статкевіча, міліцыя даволі брутальна затрымала.

zatr_21062019.jpg
Затрыманне актывістаў. Фота з тэлеграм-каналу Nexta

Учора адбываліся перамовы прэм’ераў Расеі і Беларусі наконт далейшых інтэграцыйных працэсаў.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства