viasna on patreon

Канстытуцыйны суд адмовіўся прымусіць чыноўнікаў хутчэй адказваць журналістам

2019 2019-05-29T12:07:07+0300 2019-05-29T12:08:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucujny_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Канстытуцыйны суд Беларусі адхіліў прапанову Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) змяніць заканадаўства, якое рэгулюе аператыўнасць адказаў чыноўнікаў на запыты журналістаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба грамадскага аб’ядання.

У красавіку БАЖ прасіў прыняць рашэнне для зменаў у заканадаўстве, якое тычыцца дзейнасці мэдыя. На сённяшні дзень афіцыйныя запыты СМІ ў Беларусі разглядаюцца цягам 15 дзён паводле закону «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Аднак гэта супярэчыць патрабаванням да СМІ даваць своечасовую інфармацыю паводле закону аб СМІ.

На думку журналісцкага аб'яднання, умовы доступу СМІ да грамадска значнай інфармацыі негатыўна адбіваюцца на выкананні імі абавязкаў па своечасовым інфармаванні грамадзян ва ўмовах інфармацыйнага грамадства.

БАЖ таксама спасылаўся на Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі, паводле якой на дзяржаўным узроўні павінны рабіцца захады дзеля хуткага распаўсюду нацыянальнага кантэнту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства