viasna on patreon

Параўнаем? Падлік галасоў ва Украіне і Беларусі Відэа

2019 2019-04-29T15:48:50+0300 2019-04-29T15:54:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padlik_galasou_ua_5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ва Украіне скончыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Паводле афіцыйных звестак Цэнтрвыбаркама Украіны, Уладзімір Зяленскі перамог з вынікам 73,22 адсотка галасоў. Цяпер у краіне адбываецца падрыхтоўка да інаўгурацыі новага прэзідэнта.

На падліку галасоў на выбарчым участку №800588 у Цэнтральным доме афіцэраў Узброеных сіл у Кіеве. Фота: ПЦ

Беларускія журналісты і праваабаронцы прысутнічалі на падліку галасоў 21 красавіка на адным з выбарчых участкаў г. Кіева. Яны адзначылі адкрытасць і празрыстасць украінскай працэдуры падліку галасоў.

Юрыст ПЦ “Вясна” Алег Пашкевіч, які таксама прысутнічаў пры падліку галасоў на ўчастку №800583 г. Кіева, падкрэсліў, што падлік праводзіўся празрыста:

“Усе прысутныя маглі спраўдзіць дадзеныя падліку. Назіральнікі і прадстаўнікі прэссы маглі бачыць змест кожнага бюлетэня, весці фота- і відэаздымку без перашкодаў. Пры гэтым варта адзначыць, што каміссія трошкі адышла ад вызначанай законам працэдуры. Пры падліку бюлетэняў са стосаў кожнага з кандыдатаў кожны бюлетэнь не дэманстраваўся асобна, але спраўдзіць пазнакі ў бюлетэні можна было падчас сартавання. Стосы пералічваліся некалькі разоў. У падліку ўдзельнічалі ўсе сябры камісій. Назіральнікі ў гэты час сядзелі за сталом разам з сябрамі камісій. Усе спрэчныя пытанні па зместу бюлетэняў вырашаліся галасаваннем”.

Працэдура падліку галасоў на ўкраінскіх выбарах можа быць прыкладам для ўрэгулявання гэтага пытання ў беларускім заканадаўстве, адзначае Алег Пашкевіч.

Прапаноўваем паглядзець відэа і параўнаць, як адбываецца падлік галасоў у Беларусі і Украіне. Як праводзіцца падлік галасоў падчас выбараў прэзідэнта ў Беларусі ў 2015 годзе зняла на відэа замежная журналістка на адным з выбарчых участкаў у Мінску. На другім відэа бачна, як адбываецца падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах у суседняй краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства