viasna on patreon

Берасце: гвалтоўна затрыманы Зміцер Бекалюк Дапоўнена

2019 2019-04-27T15:05:26+0300 2019-04-27T16:22:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bekaluk_dmitrij.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

Зміцер Бекалюк у судзе. Фота: ПЦ "Вясна"

У Берасці 27 красавіка гвалтоўна затрыманы актывіст супраціву будаўніцтву акумулятарнага завода Зміцер Бекалюк.

Пра затрыманне актывіста паведамілі ў сацыяльных сетках ягоныя сябры:

“Зміцер Бекалюк сёння быў скрадзены, пакуль яго месцазнаходжанне невядома. Паехаў у краму з дзіцём.”

«Як мяркуецца, прычынай затрымання Бекалюка стаў адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), які вядзецца ў дачыненні да яго», - паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

Па словах Кісляка, актывіста затрымалі каля дома, калі ён на ровары разам з дзіцем вяртаўся з крамы. Да яго падышлі тры чалавекі ў спартовых касцюмах і пасадзілі ў "Аўдзі". Бекалюк паспеў напісаць паведамленне, што мужчыны прадставіліся супрацоўнікамі Ленінскага РАУС, паведамляе "Брэсцкая газета".

Зміцер Бекалюк неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі, некалькі разоў быў аштрафаваны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства