Актывіста затрымалі за плакат з паэтычным радком Някляева
https://spring96.org/be/news/92716
2019
2019-04-22T08:02:49+0300
2019-04-22T08:02:49+0300
2019-04-23T16:07:28+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/piket-minsk-2019-04-21.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час пікету супраць зносу крыжоў у Курапатах, які адбыўся каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску 21 красавіка быў затрыманы адзін з удзельнікаў.
Затрымлівалі актывіста супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Паведамляеццца, што гэта актывіст “Народнай Грамады” Валянцін Трокскі. Ён паспеў перадаць паплечнікам, што яго вязуць у Цэнтральны РУУС. Ці складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння пакуль невядома.
У пікеце бралі ўдзел каля дзесяці чалавек.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96