viasna on patreon

У Салігорску знішчаюць Незалежны прафсаюз гарнякоў

2019 2019-04-09T13:18:44+0300 2019-04-09T13:18:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/padtrymka_prafsauza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнік акцыі ў падтрымку Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Фота: БНП

Удзельнік акцыі ў падтрымку Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Фота: БНП

За тры месяцы адміністрацыя пагрозамі і ціскам прымусіла выйсці са складу Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ "Беларуськалій" больш за 600 членаў прафсаюза з 4000 тысячаў. Толькі за адзін дзень - 31 сакавіка - з НПГ ААТ "Беларуськалій" было выведзена каля 200 работнікаў дапаможных цэхаў, піша praca-by.info.

Незалежны прафсаюз гарнякоў ААТ "Беларуськалій" уваходзіць у склад Беларускага незалежнага прафсаюзу.

У першую чаргу пад удар трапілі члены прафсаюза, якія ўдзельнічаюць у двух прафсаюзах: у пярвічцы БНП і афіцыйным галіновым "Белхімпрафсаюзе". Па сведчанні прафсаюзнага кіраўніцтва, адміністрацыя прэсуе актывістаў.

Пра ціск на сваіх членаў Беларускі незалежны прафсаюз напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

"У перадвыбарчы год улады вырашылі задушыць працоўны рух на стратэгічна важным прадпрыемстве краіны ААТ #Беларуськалій.

Па чутках, якія распаўсюджваюцца ў Салігорску, з Мінска была дадзена адмашка знішчыць Незалежны прафсаюз гарнякоў #НПГ, які аб'ядноўваў на пачатак 2019 года 4000 працоўных. За тры месяцы ўжо выбіта 10% сяброў.

Адзін з метадаў - праца праз майстроў і ІТРаўскі склад.

Да нас прыходзяць цікавыя фотаздымкі ад работнікаў. Адзін з іх датычыцца працы #Белхімпрафсаюз па "агітацыі" работнікаў. Па ўнутрыкарпаратыўнай сетцы Lotos ІТРаўцам прыходзяць такія вось лісты-рассыланні ад лідэраў БХП.

Дадзеныя гэтых "лідэраў" будуць далучаныя да нашай міжнароднай рассылцы".

Незалежны прафсаюз гарнякоў збіраецца звярнуцца ў пракуратуру са скаргай на прадстаўнікоў адміністрацыі «Беларуськалія», а таксама ў міжнародныя прафсаюзныя аб'яднання па дапамогу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства