Статкевіч і Вінярскі атрымалі па 15 і 13 сутак арышту Дапоўнена

2019 2019-04-09T10:46:15+0300 2019-04-09T11:01:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich_sud_kr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Мінску працягнуліся суды над затрыманымі напярэдадні нядзельнай малебна па забітых у Курапатах. Ініцыятар мерапрыемства палітык Мікалай Статкевіч і актывіст Максім Вінярскі былі пакараны 15 і 13 суткамі суткамі арышту за парушэнне артыкулу 23.34 КаАП (заклік да удзелу у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Рашэнне па Статкевічу (15 сутак) прыняла суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Вікторыя Шабуня. Па Вінярскаму (13 сутак) - суддзя Маскоўскага раённага суда Мінска Таццяна Мотыль

statkevich_sud_kr.jpg
Мікола Статкевіч з жонкай Марынай Адамовіч у судзе Цэнтральнага раёна. Фота з Facebook

Нагадаем, што Максім Вінярскі быў затрыманы ўвечары пятага красавіка і ўсе выходные правёў на Акрэсціна. Міколу Статкевіча затрымалі ў нядзелю на выхадзе з дому. Таксама ўсе выходные ў ІЧУ правяла актывістка Вольга Нікалайчык, якую аштрафавалі ўчора на 35 базавых велічынь. Таксама ўчора прайшлі суды над затрыманымі ў пятніцу ў саміх Курапатах Паўлам Севярынцам і Нінай Багінскай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства