Гародня: Першая адмова ў правядзенні Дня Волі
https://spring96.org/be/news/92190
2019
2019-02-28T13:21:54+0300
2019-02-28T13:21:54+0300
2019-03-01T16:56:08+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-shyliber.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў арганізатарам святкавання ў праве зладзіць Дзень Волі ў гарадскім парку імя Жылібера. Пра адмову ў правядзенні святочнага мерапрыемства паведамляе тэлеканал belsat.eu.
«У парку імя Ж.-Э. Жылібера правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапушчаецца», – паведамляецца заяўнікам у адказе на зварот.
Чыноўнікі матывавалі адмову, спаслаўшыся на рашэнне № 540 гарвыканкаму «Аб месцах правядзення масавых мерапрыемстваў у Горадні» ад 19 кастрычніка 2011 года. Парк імя Жылібера не ўваходзіць у спіс месцаў, дзе дазволена праводзіць такія мерапрыемствы.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96