viasna on patreon

Праект #БезПраваНаРасправу прэзентаваны ў Гародні

2019 2019-02-27T08:21:37+0300 2019-03-01T16:53:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-sapelka-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка прадстаўляе праект #БезПраваНаРасправу. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Павел Сапелка прадстаўляе праект #БезПраваНаРасправу. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Прэзентацыя мультымедыйнага праекту ПЦ «Вясна» #БезПраваНаРасправу адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні 26 лютага. У госці да гарадзенцаў завітаў юрыст-праваабаронца Павел Сапелка.

Прысутныя паслухалі пра стан сучаснай беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, а таксама пра паўнамоцтвы органаў улады і сілавых структур. Павел Сапелка праінфармаваў пра спецыяльную Канвенцыю, якая забараняе катаванні і здзекі, а таксама пра магчымасці ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў Беларусі і экспертаў ААН у гэтай сферы. Юрыст расказаў пра канкрэтныя выпадкі і гісторыі катаванняў і здзекаў над людзьмі, пра механізмы абароны. Пасля гэтага прысутныя задавалі пытанні, - піша «Гарадзенская Вясна”.

 Павел Сапелка прадстаўляе праект #БезПраваНаРасправу. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Статыстыкі па катаваннях і жорсткіх абыходжаннях сілавікоў няма. Нават па зваротах грамадзянаў урад не публікуе звесткі. Але, паводле інфармацыі, якую прадаставіла ўлада ў Камітэт Аб’яднаных Нацыяў супраць катаванняў – гэта больш 600 зваротаў грамадзянаў з 2012-га па 2015-ты год, з якіх толькі каля дзесяці, былі расследаваны.

– Нешматлікія выпадкі прыцягнення службовых асоб сілавых ведамстваў да адказнасці за акты жорсткага бесчалавечага абыходжання, або за катаванні можа быць і падвяргаюцца расследаванню, але, як правіла, гэта расследаванне замяняецца праверкай і на гэтым спыняецца. А тыя рэдкія выпадкі, якія трапляюць у суд, яны робяцца вядомымі хутчэй насуперак палітыцы дзяржавы, чым дзякуючы ёй. Яны робяцца вядомымі выпадкова, калі адбываюцца нейкія „ўцечкі”, пераважна ў незалежныя сродкі масавай інфармацыі,дзеліцца сваім досведам Павел Сапелка:

 Павел Сапелка прадстаўляе праект #БезПраваНаРасправу. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

На думку правабаронцы Віктара Сазонава, які прысутнічаў на сустрэчы, выпадкі грубага парушэння чалавечых нормаў з боку сілавікоў у дачыненні людзей, якія знаходзяцца за кратамі, – ілюстрацыя ўсёй заганнасці пенітыцыярнай сістэмы ў Беларусі:

– Вельмі важныя такія вось сустрэчы, таму што гэта адзін з элементаў змагання як палепшыць сітуацыю. А палепшыць сітуацыю мы маем мажлівасць пакрокава. У першую чаргу агалошваючы нейкія незаконныя дзеянні сілавых ведамстваў, каб грамадства гэта бачыла, каб грамадства ўплывала на гэта, і ў такі спосаб сітуацыя нейкім чынам выпраўлялася б. Таму што грамадства патрабуе гэтага, патрабуе справядлівасці.


Мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу з'яўляецца часткай дзейнасці Праваабарончага цэнтра "Вясна" па выяўленні выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур. Праект #БезПраваНаРасправу закліканы зламаць сцяну маўчання, страху і беззаконня і паказаць, што катаванням і жорсткіх відах абыходжання можна і трэба супрацьстаяць.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства