viasna on patreon

Дзень правоў чалавека па-віцебску: Улады забаранілі праваабарончы пікет

2018 2018-12-10T11:25:44+0300 2018-12-10T11:26:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svecik_leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Свецік

Праваабаронца Леанід Свецік

10 сьнежня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Такая дата выбраная невыпадкова: у гэты дзень у 1948 годзе Генэральная асамблея ААН прыняла першы ўнівэрсальны міжнародны акт па правох чалавека – Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека. Каб публічна адзначыць 70-гадовы юбілей дэклярацыі, праваабаронцы Віцебску хацелі зладзіць пікет.

Як паведамляе "Віцебская Вясна", мясцовыя ўлады на іх заяўку далі адмоўны адказ.

Імпрэза, у якой меркаваўся ўдзел дзесяці чалавек, мусіла адбыцца на адной з трох пляцовак у горадзе, якія адмыслова адведзеныя Віцебскім гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Прычынай забароны пікету намесьніца кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну Алена Шарай назвала адсутнасьць у яго арганізатараў дамоваў, прадугледжаных рашэньнем гарвыканкаму № 881 ад 10 ліпеня 2009 году «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску». 

Кажа заяўнік забароненага мерапрыемства праваабаронца Леанід Сьвецік:

– Забарона правядзеньня праваабарончай акцыі сьведчыць пра тое, што для віцебскіх уладаў правы чалавека не зьяўляюцца каштоўнасьцю. Нават круглая дата не пасунула іх даць дазвол на пікет. Тым ня менш забароны і перашкоды толькі натхняюць праваабаронцаў на працу ў справе прасоўваньня і прапаганду правоў чалавека ў беларускім грамадзтве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства